Jersey club (з анг. «клуб Джэрсі») — стыль танцавальнай электроннай музыкі. Зарадзіўся ў горадзе Ньюарк, Нью-Джэрсі на пачатку 2000-х гадоў.
З’явіўся дзякуючы DJ Tameil і іншым удзельнікам каманды Brick Bandits, якіх натхніла спалучэнне хауса і хіп-хопа ў Baltimore club.